Новости проекта
Научный семинар
Перенос и удаление уроков
Навстречу новым горизонтам с Парком высоких технологий
Станьте участником программы «Учитель для Беларуси»!
Знакомьтесь с героями Schools.by!
Награждение победителей конкурса
Голосование
Как вы относитесь к созданию электронных журналов и дневников в школе?
Всего 563 человека

Прадметны тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Дата: 18 февраля 2016 в 14:18, Обновлено 25 февраля 2016 в 11:59
368 просмотров

Якая прыгожая, мілагучная, мяккая і ў той жа час яскравая, звонкая беларуская мова. На гэтай мове размаўлялі нашы дзяды і прадзеды, за яе змагаліся продкі. На кожны выпадак знойдзецца ў ёй і патрэбнае слова, і трапны выраз. Толькі гэтую мову мы можам назваць роднай, бо гэта мова нашай зямлі, нашых рэк, азёр і лясоў. Але зараз беларуская мова пакрысе забываецца, “губляюцца” асобныя словы, рэдка пачуеш яе ў паўсядзённых гутарках.

“З любоўю да роднага слова” – менавіта пад такім дэвізам у лютым гэтага года праводзіўся ў школе № 4 прадметны тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

Кожны дзень для хлопчыкаў і дзяўчынак быў сапраўды насычаным і пазнавальным. Разнастайныя мерапрыемствы: конкурс эрудытаў “Скарбы роднага краю”, педмайстэрня “Высакароднасць – праява характару, а не імя…”, інсцэніроўка “Як Сінячок да сонца лётаў”, літаратурная гасцёўня “Кветкі – сонцавы дзеткі”, віктарыны “Любі, ведай, шануй роднае слова!” і “Цудоўная родная мова” – дазволілі дзецям больш даведацца пра нашу багатую беларускую спадчыну. Творчы конкурс дзіцячых малюнкаў “У свеце казак” стаў самым цікавым для пяцікласнікаў. Акрамя гэтага быў арганізаваны “Нясумны перапынак” – трансляцыя (экранізацыя) беларускіх мультфільмаў падчас перапынкаў. Выстава кніг “Беларускіх аўтараў-юбіляраў 2016 года”, створаная ў ІБЦ, садзейнічала знаёмству з цікавымі творамі беларускай літаратуры. З першага да апошняга дня тыдня радасная, добразычлівая атмасфера панавала ў школе.

Тыдзень стаў сапраўдным святам. Вучні зразумелі, што гаварыць па-беларуску модна.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.