Новости проекта
Научный семинар
Перенос и удаление уроков
Навстречу новым горизонтам с Парком высоких технологий
Станьте участником программы «Учитель для Беларуси»!
Знакомьтесь с героями Schools.by!
Награждение победителей конкурса
Голосование
Как вы относитесь к созданию электронных журналов и дневников в школе?
Всего 563 человека

“Страчаная Гародня” на “Галасах гісторыі”

Дата: 22 февраля 2016 в 00:28, Обновлено 2 марта 2016 в 20:38
311 просмотров

“Страчаная Гародня” на “Галасах гісторыі”
20 лютага 2016 года на базе ДУА “Ваўкавыскі раённы цэнтр турызма і краязнаўства дзяцей і моладзі” адбылося традыцыйнае мерапрыемства – “Галасы гісторыі”. У конкурсе прымалі ўдзел 11 каманд  школ горада і раёна. Наша школа была прадстаўлена камандай у наступным складзе: Бусловіч Кацярына (10 “А” кл.), Лобан Дар’я (10 “А” кл.), Сецько Маргарыта (10 “А” кл.) і Чурак Лізавета (10 “Б” кл.).
Тэматыка “Галасоў гісторыі - 2016” была прысвечана архітэктурным помнікам Гародні, якія былі страчаны і зараз не існуюць. Удзельнікі конкурсу самастойна выбіралі тэматыку даследвання. Напрыклад, Роская школа №2 вывучала масты Гародні. Тэма нашай работы – “Страчаная Гародня”. Прысвечана яна была помнікам культавага дойлідства, якія былі страчаны ў асноўным у XX стагоддзі.
Прадстаўляем невялікую вытрымку з  работы:
“Рэлігія займае важнае месца ў жыцці чалавека. Знаходжанне ў храме пакідае ў душах людзей незгладжальнае ўражанне. На чалавека аказвае эмацыйны ўплыў усё навакольнае: архітэктура, жывапіс, іканапіс, людзі, пагружаныя ў малітвы. Знаходзячыся ў храме, чалавек адчувае сябе побач з Богам. Усё гэта стварае ўражанне сыходу ў іншы свет, больш чысты і выдатны, больш даверлівы і адкрыты, чым навакольная рэчаіснасць.
Мэта рэлігіі - навучыць чалавека жыць у гармоніі з прыродай, самім сабой і іншымі людзьмі, якія не наносіць крыўду блізкаму свайму, дапамагчы яму перанесціся з свету жорсткай рэальнасці ў свет дабра і прыгажосці рэлігійных прыстанішчаў”.
Хаця час, які быў адведзены на падрыхтоўку быў невялікі, дзяўчаты прадэманстравалі экскурсійнае майстэрства, якому яны вучыліся на працягу некалькіх гадоў, так як з’яўляюцца экскурсаводамі школьнага музея. Камісіяй было адзначана арыгінальнае афармленне  работы. Вынікам нашай сумеснай працы і рашэння журы стала 3 месца ў раённым конкурсе “Галасы гісторыі”. 1-е месца атрымала сярэдняя школа №3, 2-е месца - гімназія №1, другое 3 месца было прысуджана сярэдняй школе №8.
Віншуем нашых дзяўчат: Бусловіч Кацярыну, Лобан Дар’ю, Сецько Маргарыту і Чурак Лізавету!
Прадстаўляем фатаграфіі з мерапрыемства.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.