Новости проекта
Научный семинар
Перенос и удаление уроков
Навстречу новым горизонтам с Парком высоких технологий
Станьте участником программы «Учитель для Беларуси»!
Знакомьтесь с героями Schools.by!
Награждение победителей конкурса
Голосование
Как вы относитесь к созданию электронных журналов и дневников в школе?
Всего 563 человека

Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 25 февраля 2016 в 08:54
295 просмотров

   21 лютага адзначалася значная падзея ў культурным жыцці нашай краіны – Міжнародны дзень роднай мовы. Асабліва прайшоў і гэты дзень ў нас. У панядзелак (22 лютага) сярод вучняў V- XI класаў была праведзена тэматычная хвілінка  “21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. З гісторыі свята”. У гэты дзень усе размаўлялі выключна на роднай мове. На працягу дня праходзілі акцыі ”Люблю цябе, родная мова!” (кветка-прызнанне), “Размаўляй са мной па-беларуску”. Таксама прайшла віртуальная прэзентацыя “Хатні вясковы посуд”, дзе вучні VIII-IX класаў даведаліся пра посуд, якім карысталіся нашы землякі ў ХХ ст. Пазнаёміліся з ганчарнымі вырабамі  (гарлачамі, глякамі, збанамі, міскамі), з бандарнымі вырабамі (бойка, дзяжа, кадушка), выдзеўбаным посудам (апалонік, коўш, лыжкі, начоўкі), плеценым посудам (вярэнька, кораб, рэшата, кош).

 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.