Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!
Голосование
Как вы относитесь к созданию электронных журналов и дневников в школе?
Всего 591 человек

Унікальны горад Гродзенскага краю.

Дата: 6 ноября 2016 в 23:13, Обновлено 7 ноября 2016 в 13:15
498 просмотров

Чаму Свіслач? Экскурсія ў паўднёв-заходні куток Гродзенскай вобласці. Мінулае Свіслачы. Знаёмства з гісторыка-краязнаўчым музеем. Алея герояў - мы шануем! "Дакранемся" да гісторы Свіслацкай гімназіі. Аркі гарадскога парка, як напамін. "Волат" адзіны ў сваім родзе.

        Унікальны горад Гродзенскага краю.
       Чаму менавіта Свіслач а не Мір, Несвіж, Гродна альбо Ружаны? Часам, за больш вядомымі і знакамітымі помнікамі і месцамі мы забываем, што кожны куток нашага роднага краю напоўнены гістарычнай памяццю аб мінулым. Аб тым мінулым, што калісьці пісала нашу гісторыю. Справа ў тым, што горад Свіслач стаіць у гэтым раду амаль што не на першым месцы. А калі дабавіць сучаснасць, то мы зразумеем, што гэты куток нашай вобласці з’яўляецца самым унікальным з усіх месцаў.
        Але аб усім па парадку.
       4 лістапада група вучняў нашай школы пад кіраўніцтвам настаўніка матэматыкі і па сумяшчальніцтву класнага кіраўніка 6 “В” класа Карпенка Ірыны Браніславаўны і настаўніка гісторыі (кл. кір. 6 “А” кл.) Лебядзевіча Віталія Аляксандравіча накіравалася на экскурсію ў горад Свіслач. Даўно з розных крыніц паступала інфармацыя аб унікальнасці гэтага невялікага гарадка, а вось пабачыць яго ў цэлым не даводзілася. І скарыстаўшы момант восеньскіх канікул, мы вырашалі наведаць гэты паўднёв-заходні куток Гродзенскай вобласці.
Галоўны ўезд у Свіслач.
          Гістарычная даведка аб Свіслачы.
      Свіслач адміністрацыйны цэнтр Свіслацкага раёна, каля вытокаў р. Свіслач (басейн Нёмана). За 90 км да поўдня ад г. Гродна, за 3 км ад аднайменнай станцыі на лініі Ваўкавыск—Свіслач. Аўтадарогамі звязаная з Гродна, Ваўкавыскам, Поразавам. Насельніцтва 6 600 чал. Тапонім «Свіслач», відавочна, утварылася ад назвы ракі. У сваю чаргу адпаведны гідронім мае яцвяскае паходжанне, і азначае «балота», «вільгаць». Назву горада звязваюць з ракой Вісла, адкуль рухаліся славянскія плямёны, або з ракой Свіслач, левым прытокам Нёмана.
     Першы пісьмовы ўспамін пра Свіслач змяшчаецца ў Іпацьеўскім летапісе і датуецца 1256 годам. У ХIII ст. Свіслач зрабілася сталіцай удзельнага княства, якое неўзабаве далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. Пазней паселішча знаходзілася ва ўладанні вялікіх князёў, а з 1507 зрабілася цэнтрам Свіслацкага староства Ваўкавыскага павета. У 1523 Свіслач атрымала статус мястэчка. З 1563 яна знаходзілася ва ўладанні розных магнатаў Рэчы Паспалітай. У 1778 Свіслач перайшла ў валоданне Вінцэнта Тышкевіча, сенатара Вялікага Княства Літоўскага. Новы гаспадар правёў рэканструкцыю мястэчка, уладкаваў у цэнтры рыначны пляц, заснаваў заапарк, тэатр з капэлай, парк, а ў 1804 годзе заснаваў гімназію (Сярод яе навучэнцаў — Кастусь Каліноўскі, Восіп Кавалеўскі, Станіслаў Горскі, Юзаф Крашэўскі, Напалеон Орда, Рамуальд Траўгут. ).У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Свіслач апынулася ў складзе Расійскай імперыі. З 1801 мястэчка зрабілася цэнтрам воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні. Станам на 1833 у мястэчку было 1 мураваны і 146 драўляных будынкаў. У часы нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-1864 гг. ваколіцы Свіслачы сталі месцам актыўных ваенных дзеянняў паміж паўстанцкімі аддзеламі і расійскімі войскамі. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку было 526 будынкаў (24 мураваныя і 502 драўляныя), 6 гарбарных, піваварнае і медаварнае прадпрыемствы, сельская лячэбніца.
        У Першую сусветную вайну ў 1915—1918 Свіслач займалі нямецкія войскі. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны. За польскім часам тут дзейнічалі некалькі беларускіх нацыянальна-вызваленчых арганізацый.
        У верасні 1939 Свіслач увайшла ў БССР, дзе ў студзені 1940 атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадскога тыпу і зрабілася цэнтрам раёна Беластоцкай вобласці. У Другую сусветную вайну з 26 чэрвеня 1941 да 17 ліпеня 1944 Свіслач знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У лістападзе 1942 нацысты расстралялі 1536 вязняў яўрэйскага гета. 14 снежня 2000 Свіслач атрымала статус горада.
                 Дарога ў Свіслач была хуткая, ды і утульны транспарт, і прыгожыя пейзажы за вокнамі зрабілі яе нават прыемнай. Сустракала нас Свіслач сонейкам, як бы запрашае нас на падарожжа па гораду.
       Першым пунктам нашай экскурсіі стаў Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей. Тыя, хто жадае ўбачыць тут штосці накшталт Ваўкавыскага музея будзе, канешне, расчараваны. Тут не так шмат экспанатаў, менш раздзелаў, але аб гісторыі краю вам паведаюць вельмі падрабязна і цікава, дапаўняючы ўсё гэта цікавымі экспанатамі. Ды і атмасфера, з якой вас будуць вітаць ў музеі, дасць вам падставу лічыць сябе доўгачаканнымі гасцямі.
Будынак гісторыка-краязнаўчага музея Свіслачы
(фотаздымак з сайта музея)
Раздзел музея “Жывёльны свет Белавежская пушчы”
Панарама Свіслачы XIX ст.
Экспанаты музея
Без каментарыяў
Наш экскурсавод
Раздзел музея прысвечаны Свіслачы ў гады
Першай сусветнай вайны
Выстава ікон “Мір Душы” Ядвігі Сенько з Маладзечна
            Наступным пунктам нашага экскурсійнага маршрута стала Алея герояў. Дзе такая яшчэ ёсць? І справа не ў назве, а ў тым якая памяць аб якіх героях тут ушанавана. Вы будзеце здзіўлены, але тут знайшлі прытулак і традыцыйны помнік У.І.Леніну, і помнік на брацкай магіле воінаў, загінуўшых пры вызваленні горада, і бюст І.В.Сталіну (адзінаму ва ўсёй Беларусі), і помнік Р.Траўгутту (удзельніку і кіраўніку пайстання 1863-1864 гг.), і помнік воінам неаб’яўленай вайны – вайны ў Аўганістане (5 хлопцаў Свіслачы, якія не вярнуліся з яе). Ці не цікава? Яшчэ адным помнікам-бюстам, які мы наведалі, стаў бюст К.Каліноўскаму (кіраўніку паўстання 1863-1964 гг.). Заўважым, што гэты помнік таксама адзіны ў Беларусі. Здзіўляешся, як спалучаецца памяць аб такім розным мінулым у гэтым гарадку. У гэтай алеі і помніку Каліноўскаму спалучаюцца розныя ідэі і інтарэсы на мінулае сучаснае і, канешне, будучае нашай дзяржавы. Мінулае -гэта наша гісторыя, і мы павінны яго шанаваць такім, якім яно было.
Некалькі слоў пра Алею герояў
Алея герояў. Помнік У.І.Леніну
Алея герояў. Помнік на брацкай магіле воінаў, загінуўшых пры вызваленні горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Алея герояў. Бюст І.В.Сталіну
Алея герояў. Помнік Р.Траўгутту
Алея герояў. Помнік землякам загінуўшым
пад час вайны ў Аўганістане
Помнік Кастусю Каліноўскаму насупраць Алеі герояў
(фотаздымак з сайта http://nn.by/)
           Пабывалі мы і каля частцы захаваўшагася будынку слаўнай Свіслацкай гімназіі. Нават дакрануліся да яе ў прамым сэнсе слова. Хто жадае даведацца пра гісторыю падрабязаней, запрашаем на экскурсію у музей "Адукацыя Ваўкавышчыны", які знаходзіцца ў нашай установе.
Нашы вучні насупраць будынка Свіслацкай гімназіі.
Цяпер будынак належыць раённай бальніцы
“Дакранемся” да гісторыі
                    Апошнімі пунктамі нашай экскурсіі стаў гарадскі парк і помнік-мемарыял “Волат”.
       Што датычыцца парка, то не гледзячы на тое, што ён менш добраўпарадкавны, чым парк Ваўкавыска, але па памерах яго можна на самай справе назваць паркам,  дзе можна не толькі адпачыць і прарэлаксіраваць, але і заняцца спортам. Ёсць там і мост дзе застаўляюць сваю сямейную рэліквію, тыя хто звязвае сваё жыццё бракам. А пры уваходзе ў парк нас сустракалі тры аркі, як напамін аб тых 5 арках, якія сустракалі гасцей Свіслачы ў XIX першай палове XX ст.
Напамін аб мінулых сімвалах Свіслачы. Уваход у парк
(фотаздымак з сайта http://region4.by/)
                 Помнік-мемарыл “Волат” напамін усім нам аб тых, каму мы павіны быць удзячны за тое, што не сталі рабамі. Ён прысвечаны воінам, якія загінулі пры вызваленні нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дваццаць гадоў стаіць “Волат”, як знак памяці аб подзвігу бацькоў і дзядоў. На чыгунных дошках - прозвішчы 1162 землякоў, якія загінулі ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ніхто не забыты, нішто не забыта! У помніка ёсць меч, як сімвал таго, што хто да нас з мячом прыйдзе, той ад яго і загіне. Здзіўляюць і памеры помніка – 14 метраў. Устанавілі помнік 16 ліпеня 1989 года да 45-й гадавіне вызваленне Свіслачы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Цікава будзе ведаць што падымалі фігуру два вялікія краны. Помнік з’яўляецца арыгінальным і адзіным у свамі родзе ва ўсёй Беларусі.
Волат
                 Наша экскурсія ўжо завяршылася, як адзін наш навучэнец выказаў сваю думку другому: “Было так цікава і прыемна!”. Экскурсія дасягнула сваёй мэты!
 
P.S. Жыхары Свіслачы нам паведалі цікавы факт. Калі правесці прамыя лініі з захаду ад Мадрыда на ўсход да Масквы і з поўначы ад Хельсінкі на поўдзень да Афін, дык яны перасякуцца там, дзе знаходзіцца наша Свіслач. Вядома ж, гэта можна зрабіць толькі на геаграфічнай карце. Паспрабуем?
 
 
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.