Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!
Голосование
Как вы относитесь к созданию электронных журналов и дневников в школе?
Всего 591 человек

НАШЫЯ Ў МІНСКУ. Аб выніках рэспубліканскага конкурсу творчых і навукова-даследчых работ “Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў”.

Дата: 11 декабря 2016 в 20:02, Обновлено 11 декабря 2016 в 21:05
610 просмотров

На конкурс было прадстаўлена 167 матэрыялаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.Ад нашай школы ўдзел у конкурсе прымалі Данько Алена (11”Б” клас) і Ярашэвіч Алена (11 “А” клас). Кожны з дыпламантаў атрымаў падарункі і грашовую прэмію. Выступленне Вольгі Патрыя і экскурсія па музею гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Іх нашчадкі не згубяцца і заўсёды будуць памятаць свае карані.

НАШЫЯ Ў МІНСКУ.

Магутнае слова, ты, роднае слова! Са мной ты на яве і ў сне; Душу мне затрэсла пагудкаю новай, Ты песень наўчыла мяне. Бяссмертнае слова, ты, роднае слова! Ты крыўды, няпраўды змагло; Хоць гналі цябе, накладалі аковы, Дый дарма: жывеш, як жыло!
Янка Купала
         7 снежня 2016 года ў Мінску ў актавай зале Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылося падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу творчых і навукова-даследчых работ “Памяць роду: мінулае вачыма сучаснікаў”. Ініцыяваны конкурс быў ўстановай «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”» і РВУ «Выдавецкі Дом “Звязда”». На конкурс навукова-даследчых і творчых работ было прадстаўлена 167 матэрыялаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Сярод аўтараў былі не толькі навучэнцы ўстаноў адукаці, але і настаўнікі школ, выкладчыкі ВНУ, студэнты і іх творчыя групы і проста людзі, тыя, каму не абыякава і каго цікавць мінулае свайго роду і краю.
         З 1 лістапада 2016 г. журы працавала над падвядзеннем вынікаў конкурсу. А на пры канцы месяца былі высланы паведамленні аб запрашэнні на мерапрыемства ўзнагароджвання пераможцаў.
         Ад нашай школы ўдзел у конкурсе прымалі Данько Алена (11”Б” клас) з даследчай работай “Мае карані” і Ярашэвіч Алена (11 “А” клас) з даследчай работа “Мая радаслоўная”. Вельмі прыемна, што менавіта дзве работы былі адзначаны членамі журы дыпломамі III ступені.
         Пераможцаў конкурсу віталі: начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Наталля Іванаўна Пшанічная; акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Васільевіч Гніламёдаў; доктар філалагічных навук прафесар, галоўны рэдактар часопіса “Беларуская мова і літаратура” Алесь Іванавіч Бельскі; пісьменнік, даследчык, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва Анатоль Васільевіч Статкевіч-Чабаганаў; намеснік дырэктара рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом “Звязда”», галоўны рэдактар часопіса “Нёман” Аляксей Іванавіч Чарота; намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Роднае слова”, дацэнт кафедры педагогікі МГІРА Марыя Антонаўна Кныш; настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі, аўтар метадычнага дапаможніка “Беларуская мова. Тэсты” Ларыса Іванаўна Пшанічная; настаяцель прыходу Святога пакутніка Уладзіміра Хіраскі айцец Дзімітрый Ворса; вучоны сакратар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Валерый Мікалаевіч Надтачаеў.
         Кожны з пераможцаў, у тым ліку і кіраўнікі, атрымалі дыпломы і граматы, а таксам падарачны набор – даследчая работа Анатоля Васільевіча Статкевіч-Чабаганаў “Я – сын Ваш. Летапіс беларускай шляхты”, дапаможнік для падрыхтоўкі старшакласнікаў да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове “Беларуская мова. Тэсты” Л.І.Пшанічная. У дадатак да гэтага кожны з дыпламантаў атрымаў грашовую прэмію.
         На пры канцы ўзнагароджвання перад прысутнымі выступіла Вольга Патрыя. Яна прапанавала гасцям праслухаць свае песні, кожная з якіх была напоўнены глыбокім хрысціянска сэнсам.
         Даведка: Вольга Патрыя – спявачка, пэтэса, кампазітар.Дыпламант Рэспубліканскага конкурсу артыстаў эстрады (1989 г.). Лаўрэат міжнароднай прэміі “Філантроп” (2000 г.). Неаднаразовы лаўрэат фестываляў мастацтва і конкурсаў аўтарскай песні. Салістка групы “Тимпан” Беларускай епархіі. Аўтар кнгі паэзіі “Вочы душы”. Місіянер, валанцёр і падвіжнік.
         У другой частцы мерапрыемтсва для гасцей была праведзена экскурсія па раздзелам музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Уражанне ад экскурсіі была адно: “Такога мы яшчэ не бачылі!”
         Некалькі слоў хацелася б сказаць пра даследчыя работы Данько Алены і Ярашэвіч Алены. Дзяўчаты правялі вялікую пошукавую работу па збору матэрыялаў, звязаных з гісторыяй свайго роду. Былі сабраны шматлікія фотаздымкі, дакументы, узнагароды, запісаны ўспаміны. Прапрацоўвалася літаратура, сайты інтэрнэта, і ўсё гэта ў кароткі тэрмін. Сістэматызаваны матэрыял быў аформлены ў форме навукова-даследчай працы, нягледзячы на тое, што ва ўмовах конкурсу гэта было неабавязкова. Адным з вынікаў іх работы стала складанне генеалагічнага дрэва свайго роду, а гэта вельмі важная справа. Зараз з упэўненасцю можна сказаць, што іх нашчадкі, маючы пад рукой такое “дрэва”, не згубяцца  і заўсёды будуць памятаць свае карані. І тут да спадобы будзе прывесці вытрымку з работы Алены Данько: “Народная мудрость гласит: Без корня и полынь не растёт. Я думаю, каждому человеку следует знать корни, историю своей семьи.С давних времен пришло к нам поверье о том, что жизнь всех людей на Земле – прошлых и современных поколений – образовывает исполинское Дерево Рода. Всем нам известный  библейский сказ о том, как создал Господь первых людей на земле. Наши предки верили, что Дерево человеческого рода также начало разрастаться от первых людей – Адама и Евы. Они стали его первым ростками. И так же, как из маленького стебелька начинает расти  деревце в лесу, так и  Дерево человеческого рода становится все более большим и большим. Ведь с рождением каждого нового человека на нем прибавляются и новые веточки.
         В нашем общем человеческом родословном дереве первыми побегами стали сначала дети, а потом внуки Адама и Евы, правнуки и праправнуки. Так и доросло это дерево до нашего времени. Итак, если верить этой легенде, то можно считать, что любой из нас есть далеким-предалеким потомком Адама и Евы, которые и начали человеческий род. Большое и могущественное теперь это дерево. Нет такого народа или рода, который бы не имел на Дереве Рода своей ветви или веточки. Свой маленький листочек на нем имеет каждый из нас. Наверное, сегодня очень тяжело было бы изобразить дерево всего рода человеческого так, что вспомнить на нем всех людей, все поколения.
         Но дерево своей семьи, рода можно создать. Благодаря ему мы сохраним память о своих предках, узнаем больше о поколениях, которые жили до нас”.
         Згадаем, што кіраўніком навучэнцаў быў настаўнік гісторыі Лебядзевіч Віталій Аляксандравіч, а з боку адміністрацыі дапамогу аказала намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Новік Таццяна Аляксандраўна.
Данько Алена і Ярашэвіч Алена перад галоўным фасадам музея гісторыі Вялікай Айчынная вайны
Перад пачаткам мерапрыемства
З уступным словам выступіла галоўны рэдактар часопіса Роднае слова Зоя Іванаўна Падліпская
  Перад прысутнымі выступіў акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Васільевіч Гніламёдаў
Выступленне аднаго з запрошаных гасцей
Працэдура ўзнагароджвання
Выступленне настаяцеля прыходу Святога пакутніка Уладзіміра Хіраскі
айца Дзімітрыя Ворса
Фотаздымак для гісторыі
Дзве Алены і два дыплома III ступені
Выступленне Вольгі Патрыя
Пісьменнік, даследчык, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва
Анатоль Васільевіч Статкевіч-Чабаганаў
P.S.У родных сценах школы №4. З перамогай вас дзяўчаты!
Дыпламант рэспубліканскага конкурсу
"Памяць роду: мінулае вачамі сучаснікаў"
Данько Алена
Дыпламант рэспубліканскага конкурсу
"Памяць роду: мінулае вачамі сучаснікаў"
Ярашэвіч Алена
Данько Алена і Ярашэвіч Алена. Ужо гісторыя
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.