Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Поздравляем с Днем учителя!
Голосование
Как вы относитесь к созданию электронных журналов и дневников в школе?
Всего 591 человек

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Дата: 6 марта 2018 в 11:33, Обновлено 6 марта 2018 в 11:41
316 просмотров

З 15 па 21 лютага ў ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Ваўкавыска” праводзіўся традыцыйны тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

У прадметным тыдні прынялі ўдзел усе настаўнікі роднай мовы і літаратуры, а таксама паралелі вучняў V – ХI класаў. Кожны дзень быў напоўнены цікавымі мерапрыемствамі, каб яны, з аднаго боку, не перашкаджалі навучальнаму працэсу, а з другога – былі змястоўнымі, карыснымі і даступнымі для тых, хто цікавіцца роднай культурай.

Тыдзень мовы і літаратуры закончыўся. Весялосць, добразычлівасць, атмасфера даверу панавалі ў школе. Мы перакананы, што такія мерапрыемствы будуць цікавыя вучням і настаўнікам не толькі таму, што яны нясуць вялікі выхаваўчы патэнцыял, а яшчэ і таму, што яны прывіваюць любоў да роднай мовы. І хочацца верыць, што тыя вучні, якія праз удзел у мерапрыемствах душой дакрануліся да беларускай спадчыны, будуць імкнуцца, каб роднае слова гучала ў вяках.

КРАЙ МОЙ РОДНЫ

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.