Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

“Палеская ластаўка”

Дата: 25 ноября 2018 в 16:15, Обновлено 4 декабря 2018 в 10:19
568 просмотров

“Палеская ластаўка”, “палеская летуценніца” – так называюць ў беларускай літаратуры Яўгенію Янішчыц, якой 20 лістапада споўнілася 70 гадоў з дня нараджэння.

22 лістападаў Гарадской дзіцячай бібліятэцы прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да дня нараджэння Я. Янішчыц. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні нашага класа. Каб любіць сваю Радзіму — трэба ведаць яе гісторыю, яе геніяльных людзей, якія пакінулі пасля сябе зоркавы след. Менавіта такой і была  Я.Янішчыц.

Вучні даведаліся  пра самыя цікавыя факты з жыцця Я. Янішчыц, пазнаёміліся  з творчасцю паэткі. Пасля самі з вялікім задавальненнем чыталі загаддзя падрыхтаваныя вершы Я. Янішчыц. Напрыканцы ўсе разам паглядзелі відэафільм “Непрыручаная птушка Палесся“.

Адзінае, што зразумела цяпер, – паэзіяЯўгеніі Янішчыц будзе каштоўнай і ў будучым стагоддзі, і праз яго. Паэзія душы, кахання, асабістых успамінаў заўсёды будзе мець свайго чытача. А імя Яўгеніі Янішчыц застанецца ў памяці кожнага, хто хоць раз у жыцці адкрываў зборнік яе вершаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.