-
-
-
-
-
-
-
- Обучение в учреждениях иностранных государств
- Целевая подготовка на педагогические специальности
- Учащимся
- Будущим абитуриентам
- Рынок труда. Занятость населения
- Темперамент и будущая профессия
- Советы по выбору профессии
- Рациональный режим труда и отдыха – основа безопасного труда.
- Взаимосвязь учебного предмета и профессиональной сферы
- Новые специальности высших учебных заведений Республики Беларусь
-
-
- Общественная комиссия по охране труда первичной профсоюзной организации
- Профессиональный союз работников образования и науки
- Комиссия по работе с ветеранами педагогического труда
- Комиссия по культурно - массовой работе первичной профсоюзной организации
- Список санаториев федерации профсоюзов Беларуси
Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Беларусь пявучая
Тыдзень працягваецца. 3-і дзень “Беларусь пявучая”. І серада, 23.02.2022 г., магчыма, асабліва запомнілася як удзельнікам мерапрыемства, так і яго арганізатарам – вучням старэйшых класаў.
Быў праведзены гульнёвы перапынак «Гарэза» з вучнямі ІІ класа. Гулялі ў беларускія народныя гульні «Млын» і «Агарод». Гульні масавыя, рухомыя. Вучні ІХ «Б» класа часткова касцюміравалі ўдзельнікаў гульні, як прадугледжваў сюжэт. Пераможцы атрымалі прызы.
ІХ «А» клас па запыце ІІ класа правёў гульню «Сакрэты беларускай мовы». Вучні адправіліся ў краіну ведаў пра родную мову, пабывалі ля вытокаў народнай мудрасці, адгадвалі загадкі, састаўлялі прыказкі і прымаўкі. Падчас гульні вучні паглыблялі свае веды па беларускай мове і літаратуры, фарміравалі культуру зносін, выпрацоўвалі ўменне прымаць хуткія і правільныя рашэнні, выявілі свае творчыя здольнасці, знаходлівасць, дапытлівасць, далучыліся да культурнай спадчыны нашага народа.
На працягу дня (у перапынку паміж урокамі) гучалі беларускія песні ў фае І паверха («Ой, рэчанька, рэчанька», «Явар і каліна», «Радзіма мая дарагая», «Жураўлі на Палессе ляцяць», «Люблю наш край...», «Мой родны кут...» і іншыя). Музычны настрой перадаваўся кожнаму слухачу. Беларускія мелодыі цешылі душу.
Вучні VІ «А» і VІ «Б» класаў вырашылі паказаць свае ўменні ў дэкламаванні вершаў беларускіх паэтаў. Удзельнічала 13 чалавек. Вучні вельмі стараліся расказаць вершы эмацыянальна, кранальна, каб не засталося абыякавых да роднага беларускага слова. Усім удзельнікам былі ўручаны сертыфікаты. Вызначаны пераможцы, якія атрымалі памятныя падарункі. 1 месца заняла вучаніца 6 «А» класа Шайкоўская Ангеліна, другое – вучань 6 «Б» класа Мамедаў Арцём і трэцяе – вучань 6 «А» класа Міхалюк Данііл. Мерапрыемства прайшло цікава і запамінальна.
Телефоны: 80151220081, 80151220080
Email: sh4volkovysk@uovrik.by