-
-
-
-
-
-
-
- Обучение в учреждениях иностранных государств
- Целевая подготовка на педагогические специальности
- Учащимся
- Будущим абитуриентам
- Рынок труда. Занятость населения
- Темперамент и будущая профессия
- Советы по выбору профессии
- Рациональный режим труда и отдыха – основа безопасного труда.
- Взаимосвязь учебного предмета и профессиональной сферы
- Новые специальности высших учебных заведений Республики Беларусь
-
-
- Общественная комиссия по охране труда первичной профсоюзной организации
- Профессиональный союз работников образования и науки
- Комиссия по работе с ветеранами педагогического труда
- Комиссия по культурно - массовой работе первичной профсоюзной организации
- Список санаториев федерации профсоюзов Беларуси
Абласны семінар «Асаблівасці кантрольна-ацэначнай дзейнасці па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»
Абласны семінар «Асаблівасці кантрольна-ацэначнай дзейнасці па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» для кіраўнікоў метадычных аб’яднанняў, настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры адбыўся на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 4 г. Ваўкавыска».
Адкрыла семінар і вызначыла праблемнае поле метадыст упраўлення метадычнага суправаджэння адукацыйнага працэсу цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацы» Гузава Святлана Уладзіміраўна.
Перспектывы адукацыйнай прасторы Ваўкавыскага раёна акрэсліла Ірына Мечыславаўна Вялесік, загадчык Ваўкавыскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета, а з творчым прывітаннем звярнулася Каладзінская Святлана Мікалаеўна, дырэктар школы.
Ролю раённага рэсурснага цэнтра ў папулярызацыі беларускай мовы вызначыла настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дземчанкава Вікторыя Пятроўна. Вайтовіч Таццяна Уладзіміраўна паказала адрозненне паміж ацэнкай і адзнакай, патлумачыла паняцці «самаацэнка», «узаемаацэнка».
Разнавіднасці сродкаў, спосабаў і прыёмаў ацэначнай дзейнасці ў сучаснай школе на ўроках беларускай мовы і літаратуры прадставіла настаўнік сярэдняй школы№2 г.Слоніма Захарчук Ірына Уладзіміраўна. Асаблівасці выкарыстання актыўнай ацэнкі прадэманстравала Плюта Ірына Аркадзьеўна, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі №2 г.Ваўкавыска.
Практыкум па прымяненні інтэрактыўных заданняў для ажыццяўлення кантролю ведаў правяла Шыбайла Святлана Юльянаўна, а прыёмамі і сродкамі кантролю як стымул павышэння матывацыі да вывучэння беларускай мовы і літаратуры падзялілася Данешчык Таццяна Віктараўна. Было прадэманстравана выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій. Вялася размова і пра спецыфіку ацэньвання творчых работ вучняў: пераказаў, сачыненняў, водгукаў.
Асаблівую цікавасць удзельнікаў семінара выклікалі інтэрактыўная выстава «Мы выбіраем беларускую мову» і паэтычная экскурсія па школьным музеі «Адукацыя Ваўкавышчыны».
Удзельнікі семінара адзначылі высокі метадычны і змястоўны ўзровень мерапрыемства, гатоўнасць выкарыстоўваць атрыманыя веды ў сваёй прафесійнай дзейнасці.
Телефоны: 80151220081, 80151220080
Email: sh4volkovysk@uovrik.by