Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

V TED-конференция "Мастер слова" среди учащихся 3-9 классов

Дата: 22 января 2022 в 16:05, Обновлено 13 декабря 2022 в 15:14
1 014 просмотров

Ці даруе нам Зямля?
У ХХІ стагоддзі экалагічны стан планеты стаў глабальнай праблемай сусветнага маштабу, якую імкнуцца вырашыць вучоныя многіх краін свету. Чалавецтва сутыкнулася з шырокім спектрам экалагічных праблем лакальнага, рэгіянальнага і глабальнага ўзроўняў. Таму зусім не выпадковым падаецца, што большасць спікераў V TED-канференцыі «Майстар слова» прысвяцілі свае выступленні вывучэнню і распаўсюджванню ведаў пра крытычны стан навакольнага асяроддзя з мэтай яго змены і паляпшэння.
Ужо традыцыйна ў нашай чацвёртай школе, пачынаючы з 2018 года, штогод праводзіцца ТЕD-канферэнцыя «Майстар слова». Першапачаткова ў ёй прымалі ўдзел вучні V-VІІI класаў, аднак пачынаючы з 2021 года з задавальненнем прымаюць удзел і вучні пачатковых класаў. Штогод колькасць удзельнікаў ТЕD-канферэнцыі павялічваецца. Гэта дае падставы сцвярджаць, што праект цікавы для вучняў, спрыяе развіццю іх аратарскага майстэрства, дапамагае ў падрыхтоўцы да вуснага выказвання на алімпіядзе любога ўзроўню, актывізуе даследчую дзейнасць, не пакідае абыякавымі слухачоў, запатрабаваны імі.
У гэтым годзе 48 юных спікераў прэзентавалі на канферэнцыі выступленні на наступныя тэмы:
• секцыя пачатковых класаў «Если бы я был волшебником», «А ці ведаеце вы?»;
• секцыя беларускай мовы «Чарнобыль – памяць і боль народа», «Ці даруе нам Зямля?»;
• секцыя рускай мовы «Чернобыль – боль моя», «Простит ли нас Земля?».
Выступленні прамоўцаў былі вельмі эмацыянальнымі, мелі мультымедыйнае суправаджэнне, насілі творчы характар, прэзентавалі архітэктурныя аб’екты Ваўкавышчыны, адлюстроўвалі глабальныя экалагічныя праблемы, а таксама практычныя прапановы па іх вырашэнні. Усе ўдзельнікі канферэнцыі атрымалі сертыфікаты, 23 вучня былі ўзнагароджаны дыпломамі, іх выступленні будуць сабраны і размешчаны ў Публіцыстычным весніку: Матэрыялы V TED-канферэнцыі «Майстар слова».

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.