Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Дата: 24 февраля 2020 в 09:48, Обновлено 25 февраля 2020 в 11:41
354 просмотра

У нашай школе ўжо стала традыцыяй праводзіць Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.  Сёлета ён прайшоў з 17 па 22 лютага. Гэта невыпадкова, таму што 21 лютага адзначаецца свята Міжнародны Дзень роднай мовы.

У прадметным тыдні прынялі ўдзел усе настаўнікі роднай мовы і літаратуры, а таксама паралелі вучняў V–ХI класаў. Кожны дзень быў напоўнены цікавымі мерапрыемствамі, каб яны, з аднаго боку, не перашкаджалі навучальнаму працэсу, а з другога – былі змястоўнымі, карыснымі і даступнымі для тых, хто цікавіцца роднай культурай.

У першы дзень з вучнямі «Б» класа была праведзена інтэрактыўная гульня «Самы разумны». У бібліятэцы была падрыхтавана выстава кніг «Песняры роднай зямлі». У гэты ж дзень вучні V-VІІІ класаў прымалі ўдзел у І этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. Сярод вучняў V класа пераможцай стала Пукелік Ксенія, другое месца заняла Іваненка Марта. Сярод вучняў VІ класа перамог Арцюх Альгерд, другое месца падзялілі Ступіш Ангеліна і Бурдук Карына, трэцяе месца заняла Сінкевіч Лізавета. У VІІ класе прысвоена адно прызавое месца, пераможцай стала Сталярчук Анастасія. Сярод вучняў VІІІ класа перамогу атрымала Матысюк Дар’я.

У аўторак, 18 лютага, для вучняў І-VІІ класаў адбыўся конкурс «Самы акуратны і граматны сшытак», а таксама ў бібліятэцы была арганізавана  выстава кніг «Чытаем па-беларуску». У гэты ж дзень вучні V «В» класа удзельнічалі ў літаратурнай гульні-падарожжы « Лепшы знаўца беларускай  літаратуры».

У сераду, 19 лютага, з вучнямі VІІ «А» класа быў праведзены шчаслівы выпадак «Жыву ў роднай краіне і добра ведаю яе мову». У гэты ж дзень для вучняў Х-ХІ класаў на базе гарадской дзіцячай бібліятэкі была арганізавана літаратурная гасцёўня «Рыгор Барадулін – паэт пра ўсё». У школьнай бібліятэцы была арганізавана  выстава кніг « Беларускія аўтары-юбіляры 2020 г.».

У чацвер, 20 лютага, конкурс «Буслік-2020» запрасіў усіх жадаючых праверыць свае веды па беларускай мове і літаратуры. Сёлета было 39 удзельнікаў. У гэты ж дзень для вучняў VIII «Б», ІХ «А», Х класаў была арганізавана і праведзена сустрэча з паэтэсамі Ваўкавышчыны Анастасіяй Аляксандраўнай Токаравай-Самушчык і Галінай Іванаўнай Смок «Паэзіі свет непаўторны». У бібліятэцы была арганізавана  выстава кніг «Пісьменнікі – дзецям і пра дзяцей».

У пятніцу, 21 лютага, з вучнямі V–VІІ класаў УЗ АДРЦ «Ваўкавыск» была праведзена гульня «Адзін супраць пяці». У бібліятэцы была арганізавана  выстава кніг «Беларускія кнігі-юбіляры 2020 г.». На працягу дня для вучняў І-V класаў праходзіў лексічны марафон (праводзілі вучні Х-ХІ класаў) «Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына».

У рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага з мэтаю папулярызацыі беларускай мовы, удасканалення ведаў удзельнікаў па беларускай мове з настаўнікамі школы быў праведзены Гродзенскі абласны дыктант.

На працягу Тыдня беларускай мовы і літаратуры вучні мелі магчымасць паўдзельнічаць у флаер-фэсце «У любімай мове, роднай, наскай…».

Падчас закрыцця Тыдня беларускай мовы і літаратуры вучні мелі магчымасць наведаць выставу падручнікаў па беларускай мове і літаратуры «Нявыдуманая гісторыя школьнага падручніка», якая была арганізавана ў школьным музеі.

Тыдзень мовы і літаратуры закончыўся. Весялосць, добразычлівасць, атмасфера даверу панавалі ў школе. Педагогі і вучні пераканаліся, што такія мерапрыемствы цікавыя не толькі таму, што яны нясуць вялікі выхаваўчы патэнцыял, а яшчэ і таму, што яны прывіваюць любоў да роднай мовы. І хочацца верыць, што тыя вучні, якія праз удзел у мерапрыемствах душой дакрануліся да беларускай спадчыны, будуць імкнуцца, каб роднае слова гучала ў вяках.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.